Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага інвэстыцыйнага агенцтва Віктар Каваленка. Мяркуецца, што фармат мерапрыемства будзе аналягічны Лёнданскаму інвэстыцыйнаму форуму 2008 году і леташняму Беларускаму інвэстыцыйнаму форуму, які прайшоў у Менску.

Паводле слоў спадара Каваленкі, "сёлета ў Нямеччыне мы спрацуем крэатыўна (і гэта лягічна — набываем досьвед), прапануючы патэнцыйным інвэстарам найбольш значныя інвэстыцыйныя праекты".

На форуме выступяць прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў, міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?