У заходніх медыях з'явілася серыя матэрыялаў, якія базуюцца на сакрэтных амерыканскіх дакументах наконт вайны ў Афганістане. З такімі публікацыямі выйшлі брытанская Guardian, амерыканская New York Times і нямецкая Der Spigel.

Тысячы файлаў з сакрэтнай інфармацыяй трапілі да ўладальнікаў сайта Wikileaks, які спецыялізуецца на публікацыі такіх дакументаў.

Паводле апублікаваных дакументаў, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Афганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТА выказваюць занепакоенасць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасць ў рэгіёне.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайта за публікацыю дакументаў. Тыя адмаўляюцца паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?