У Іванаўскім раёне 30-гадовы мужчына падчас палявання па неасцярожнасці забіў свайго бацьку.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, трагедыя адбылася ў ноч з 24 на 25 ліпеня. Сямёра мужчын палявалі на дзіка. Каля дзвюх гадзін ночы 30-гадовы жыхар горада Іванава, страляючы са стрэльбы, трапіў ва ўласнага бацьку. 50-гадовы кіроўца адной з арганізацый райцэнтра памёр на месцы.

25 ліпеня пракуратура Іванаўскага раёна распачала ў дачыненні да страляўшага крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Расследаваннем займаецца следчы аддзел абласной пракуратуры.

«Паводле папярэдніх звестак, як з боку страляўшага, гэтак і з боку загінулага мелі месца парушэнні правілаў палявання», — паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?