У Заходняй Чэхіі ўпершыню зафіксавана тарнада. З’ява, якая раней тут ніколі не назіралася, пацвярджае тэорыю паскарэння працэсу кліматычных змяненняў і глабальнага пацяплення на планеце.

«Прыродны катаклізм, характэрны для нееўрапейскіх тэрыторый, падвергнутых інтэнсіўнаму ўплыву вільготнага трапічнага клімату, назіралі жыхары вёскі Чыста блізу горада Ракоўнік», — паведаміў журналістам прадстаўнік Чэшскага гідраметэаралагічнага інстытута Радэк Дворжак.

Ахвяраў і сур’ёзных разбурэнняў няма, бо тарнада мінуў Чыста. У навакольных лясах паламаныя і выкарчаваныя сотні дрэваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?