Чарговае падвышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду плануецца ў Беларусі з 1 лістапада, паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

Ён адзначыў, што з 1 лістапада тарыфную стаўку першага разраду плануецца павысіць да Br118-120 тысяч рублёў.

З 1 чэрвеня тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена ў памеры Br90 тыс.

Па словах Мікалая Снапкова, да канца года трэба ў поўнай меры задзейнічаць існуючыя ў краіне рэзервы стымулявання ўнутранага попыту, у тым ліку за кошт павышэння заработнай платы. «Яе паэтапнае падвышэнне неабходна ажыццявіць, як і было запланавана, з 1 верасня гэтага года», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?