У Марыупалі (Украіна) 16-гадовы падлетак, сышоўшы з дому, 10 дзён, не вылазячы, правёў у камп'ютарным клубе. Маці падлетка, які прапаў без звестак, звярнулася ў міліцыю.

Сын пакінуў ёй запіску, у якой паабяцаў вярнуцца праз паўтара тыдня. З сабой ён прыхапіў 3 тыс. грыўняў (каля $375).

Да вышуку былі прыцягнутыя ўсе супрацоўнікі крымінальнай міліцыі, інфармацыю размясцілі ў прэсе. Толькі праз 4 дні пасля пачатку пошукаў малады чалавек быў знойдзены ў цэнтры горада ў камп'ютарным клубе і адпраўлены дадому.

Дні і ночы ён праводзіў за маніторам, адлучаўся толькі ў прыбіральню і бегаў па ежу ў бліжэйшую краму.

Да таго моманту, як яго знайшлі, Ігар паспеў патраціць на гульні большую частку грошай, так што не стаў пярэчыць датэрміноваму вяртанню дадому. Між тым ніхто з адміністратараў гульнявой установы не звярнуў увагі на тое, што няпоўнагадовы жыве ў іх ужо 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?