У Купалаўскім тэатры адбудзецца апошняя прэм'ера гэтага сезону — спектакль «Офіс». Гэта п'еса нямецкай пісьменніцы Інгрыд Лаўзунд пра будзённыя прыгоды «офіснага планктону».
Тут пануе сістэма лютага кантролю, жалезабетоннай іерархіі. Гэта смех з нясмешных жартаў, толькі таму, што іх расказвае начальнік, прысвячэнне ладнага кавалку часу гонцы за годнай пасадай і зрынанню канкурэнтаў. Тут пануе сістэма, што знішчае асобу і асабістасць.

— «Офіс» — паўабсурдысцкі спектакль пра людзей, пазбаўленых роўнай паставы, — кажа рэжысёр-пастаноўшчык Кацярына Аверкава. — Досыць з'явіцца адносінам «начальнік—падначалены», як дзе-нідзе людзі забываюцца на простыя ісціны, на каханне і сяброўства».

«Офіс» — сучасная п'еса, дзе сюжэт развіваецца нелінейна. Гэта хутчэй набор скетчаў, сцэнак, падчас якіх стваральнікі спектаклю на ўласнае разуменне раскрываюць выразы кшталту «нож у спіну», «на ім твару няма».

У спектаклі занятыя Святлана Анікей, Арцём Бародзіч, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Аляксандр Малчанаў, Павел Харланчук, Ганна Хітрык.

Наступны паказ — 28 ліпеня ў нязвыклым месцы — на Малой сцэне канцэртнай залы «Мінск». Бо, нагадаем, сёлета пачнецца рэканструкцыя будынка тэатра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
20.08.2015 / 19:59
Ну і навошта ужываць слова "скетч", я нешта не памятаю такога у беларускай мове
0
Каментатар / Адказаць
07.05.2003 / 18:43
Пабачыў анонс па БТ. Ніхто! Ніхто з гэтай маладой " кагорты " купалаўцаў не прамовіў і слова на Купалавай мове.Гідка,брыдка і ... нічога сур'ёзнага яны з гэтай трыбуны (Тэатр) нам ня скажуць.
0
Каментатар / Адказаць
21.11.1970 / 08:09
Åñòü! Ïðîñòî Âû î÷åíü ñòàðåíüêèé - âîò è çàáûëè :)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру