У Берасці моладзь БХД ды іншых незалежных арганізацыяў правяла акцыю, прымеркаваную да 20-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

У гадзіну пік, прыкладна а 18-й, уздоўж праспекта Машэрава, што праходзіць праз абодва раёны Берасця, былі вывешаны тры дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў.

Актывісты замянялі вывешаныя на Дзень горада (28 ліпеня) сцягі на нацыянальныя.

Акцыя прайшла без затрыманняў. Удзел у ёй бралі каля 20 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?