Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу па паўночна-ўсходняй палове навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні. Днём месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15—22 м/с, па паўночна-ўсходняй палове месцамі да 24 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +15—22°С, па захадзе +12—14°С, днём +20—27°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу дождж, навальніца, месцамі па горадзе моцныя ліўні. Днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцы ноччу месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +17—19°C,

днём +22—24°C.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 30 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12—17°С, днём +23—29°С,

у паўднёвых раёнах +30—33°С.

31 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі днём у паўночна-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12—17°С,

днём +23—29°С, па паўднёва-ўсходняй палове +30—33°С.

У Мінску 30 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +13—15°C,

днём +26—28°C.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?