28 ліпеня з-за моцных парываў
ветру без электрычнасці засталіся 607 населеных пунктаў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Парывы ветру дасягалі 28 м/с. Асабліва пацярпелі Віцебская, Гомельская, Мінская і Магілёўская вобласці.

Знесены дах у 100 жылых дамах і 10 аб’ектаў сацкультбыту (магазіны, клубы, дамы быту і інш.). Пацярпелі таксама пяць прамысловых аб’ектаў і 88 сельскагаспадарчых будынкаў.

«У некаторых пунктах падача электрычнасці ўжо наладжана, аднаўленчыя работы працягваюцца», — паведаміў дзяжурны МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?