Расія пакуль не звярталася да Беларусі з просьбай аб закупцы збожжа ўраджаю 2010 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі.

«Пакуль яшчэ да нас ніхто не звяртаўся», — сказаў намеснік міністра. Калі ад Расіі або іншых дзяржаў паступіць прапанова аб закупцы беларускага збожжа, яна абавязкова будзе разгледжана ў міністэрстве, падкрэсліў Васіль Паўлоўскі.

З-за засухі сёлета ў Расіі чакаюць праблемы з ураджаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?