Рашэнне пра гэта Рада прыме ў аўторак 3 жніўня. Як паведаміў старшыня ініцыятывы Ўладзімір Колас, прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду не гатовыя ахвяраваць сваімі амбіцыямі дзеля працы на вынік.

«Былі прапанаваныя 9 працэдур, было прапанавана акрэсліцца з працэдурай і выконваць яе. Вось на гэтым этапе сітуацыя застопарылася. Гэта адбылося, па нашых адчуваннях, менавіта таму, што некаторыя прэтэндэнты не маюць шчырага жадання вызначыцца з адзіным кандыдатам, а бачыць у якасці адзінага толькі сябе».

Па словах Коласа, Рада інтэлігенцыі пакідае прэтэндэнтам магчымасьць выбраць адзінага. Толькі рабіць гэта да афіцыйнага абвяшчэння выбарчай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?