Дзярждоўг Беларусі на 1 ліпеня 2010 года склаў 34,1159 трыльёнаў рублёў. Гэта на 12% больш, чым 1 студзеня 2010 года.

Зьнешні дзярждоўг Беларусі на 1 ліпеня 2010 года — 8 541 мільёнаў даляраў. Ён павялічыўшыся ў студзені-чэрвені на 8,2%. Асноўныя часткі зьнешняга доўгу — гэта крэдыты МВФ і дзяржкрэдыты Расеі, перадае Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

У 2009 годзе дзярждоўг Беларусі павялічыўся на 81,6% да 30,449 трыльёнаў рублёў — гэта 22,3% валавага ўнутранага прадукту.

За 2008 год дзярждоў вырас на 50,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?