Хоцімскім РАУС распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 55-гадовага жыхара райцэнтра.

28 ліпеня п'яны мясцовы жыхар па невядомай прычыне ўдарыў у грудзі 13-гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары. Ад удару дзіця ўпала, пры гэтым разбіўшы мабільны тэлефон. Прыйшоўшы дахаты, ён расказаў пра здарэнне бацькам, якія па апісаннях самі ўстанавілі асобу хулігана і паведамілі ў міліцыю. Мужчыну затрымалі, але затым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, падобны інцыдэнт, але з трагічнымі наступствамі адбыўся ў Бабруйску ўвечары 3 чэрвеня. 47-гадовы мясцовы жыхар, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, накінуўся на вучня 10-га класа. Зневажаючы падлетка зламыснік збіў яго, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні. Школьнік памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?