Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Распараджэннем кіраўніка дзяржавы назначаны стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і заахвочванні грашовымі прэміямі 819 навучэнцам і студэнтам.

Заахвочвальныя стыпендыі спецыяльнага фонду ў памеры Br140 тыс. тэрмінам на адзін каляндарны год з дня назначэння прысуджаны тром пераможцам ХVІІ Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных.

Грашовымі прэміямі ўзнагароджаны 1 пераможца ХVІІ Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных (Br1925 тыс.), 1 пераможца 4-й Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў (Br1400 тыс.) і 1 пераможца Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу (Br700 тыс.).

Заахвочаны грашовымі прэміямі ў памеры ад Br140 тыс. да Br245??тыс. 655 пераможцаў заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах 2010 года, 19 пераможцаў ХVІІІ Рэспубліканскага турніру юных фізікаў, 116 пераможцаў ХІV Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў па астраноміі, біялогіі, інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы і хіміі. Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br175 тыс. да Br350 тыс. адзначаны 23 пераможцы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2010 года.

Агульная сума выплат складзе Br149 765 тыс.

Гэта распараджэнне дасць магчымасць забяспечыць адрасную дзяржаўную падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх пошуку, станаўлення і развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?