Беларуская апазіцыя прапануе прэзідэнту Аляксандру Лукашэнке падпісаць Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 20-гадоў таму дзеючы кіраўнік дзяржавы ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета ўжо галасаваў за гэты дакумент.

Аднак, на думку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, зараз прыйшоў час усім былым дэпутатам зрабіць гэта яшчэ раз:

— Я думаю, што з пазіцыі сённяшняга дня трэба проста канстатаваць, што ў дэкларацыі ёсць бацькі, гэта тыя дэпутаты, якія лабіравалі прыняццё дэкларацыі, якія галасавалі за дэкларацыю, — вось яны і ёсць калектыўным бацькам. Бацькоў не выбіраюць — яны такія, якія ёсць. Да гэтых людзей павінна быць пэўная павага і пашана, таму што яны юрыдычна аформілі аднаўленне Беларусі як незалежнай дэмакратычнай краіны.

Пры гэтым Анатоль Лябедзька лічыць, што Аляксандр Лукашэнка наўрад ці пагадзіцца ўзяць удзел у гэтай акцыі. Бо ў якасці прэзідэнта не пажадае ставіць свой подпіс побач з аўтографамі былых дэпутатаў, тым больш апазіцыянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?