На мяжы Украіны з Беларуссю з’явіліся білборды з выявай Аляксандра Мілінкевіча. На рэкламным шчыце па-беларуску напісана: «Разам у Еўропу».
Напэўна, такім чынам прыхільнікі Мілінкевіча хочуць заручыцца падтрымкай тых суайчыннікаў, што адпачываюць летам ва Украіне.
«Выраб і размяшчэнне — не нашых рук справа. Пра білборды ведаем і мы не супраць, каб яны там былі», — кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
Перад выбарамі 2006 года білборды з выявай Мілінкевіча былі на Смаленшчыне, але іх хутка знялі.





