2 жніўня, ў 18:30, у памяшканні сядзібы партыі БНФ, адбудзецца адкрыццё карціннай выставы польскай мастачкі Цэліны «Тры твары у адным абліччы».
Першыя выставы гэтай калекцыі прайшлі ў Познані (Польшча), і ў Баранавічах.
У калекцыі перададзены усе эмоцыі мастачкі, якая хвалюецца за лёс Беларусі.
Падчас папярэдніх выстаў гэтай калекцыі думкі людзей былі разрозненыя на 2 бакі, адны лічылі іх геніяльнымі а другія, бессэнсоўнай дыскрэдытацыяй.
Калекцыя «Тры твары у адным абліччы», у інтэрнэце ужо прызнана скандальнай, але гэта толькі пачатак — мастачка плануе працягнуць гэтую серыю выстаў, і скончыць яе паказам у Маскве.
Выстава працягнецца з 2 па 13 жніўня.
Прэсавая канферэнцыя да урачыстага адкрыцця выставы адбудзецца з 18:30 да 19:00 у канферэнцыйнай зале памяшкання партыі БНФ.
Запрашаем усіх жадаючых.
Выстава арганізавана — «Avangard People».
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8033 674 9 000 — Яраслаў.





