«The Heritage Foundation», адзін зь вядучыхдасьледна-адукацыйных цэнтраў ЗША, засьцерагае прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, каб ён не сьпяшаўся з ратыфікацыяй дамовы аб узаемным скарачэньні ядзерных арсэналаў з Расеяй, які Абама і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісалі ў красавіку сёлета.
«The Heritage Foundation» лічыць, што Расея не зьяўляецца надзейным партнэрам у міжнародных адносінах і што ратыфікацыя згаданай дамовы Сэнатам ЗША ня мае сэнсу. «The Heritage Foundation» падае 10 прычынаў, дзеля якіх Вашынгтону ня варта давяраць Маскве.
1. У мінулым Расея шматразова парушала ранейшую Дамову аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (START), якая была дзейнай у
2. Расея і надалей разглядае ЗША і НАТО як галоўнага ваеннага праціўніка ў сьвеце. Нядаўняе выкрыцьцё расейскай шпіёнскай сеткі ў ЗША сьведчыць аб тым, што Расея захавала сваю мэнтальнасьць часоў «халоднай вайны».
3. Паводле дадзеных амэрыканскай выведкі, Расея парушае міжнародныя дамовы аб нераспаўсюджаньні ўзбраеньняў, перадаючы тэхналёгіі, зьвязаныя з балістычнымі ракетамі, Ірану і Паўночнай Карэі.
4. Расея
5. Расея не выконвае Канвэнцыі аб біялягічнай зброі і Канвэнцыі аб хімічнай зброі.
6. Расея неаднаразова парушала свае абяцаньні вывесьці войскі з Малдовы і Грузіі. Нападаючы на Грузію ў 2009 годзе, Расея па сутнасьці адмовілася ад Хэльсынскага акту 1975 году, які гарантуе непарушнасьць межаў у Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны.
7. Расея пагражала разьмясьціць ракеты «Іскандэр» на межах саюзьнікаў ЗША ў адказ на амэрыканскі плян збудаваньня ва Ўсходняй Эўропе сыстэмы абароны ад ракетных атакаў зь Ірану.
8. Расея разьвівае сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі ХАМАС і «Хезбала» ды дае вайсковую і дыпляматычную падтрымку такім
9. Крэмль выкарыстоўвае залежнасьць сваіх суседзяў і эўрапейскіх краінаў ад паставак расейскага газу як элемэнт палітычнага ціску.
10. У Расеі Уладзіміра Пуціна і Дзьмітрыя Мядзьведзева ўсталяваўся аўтарытарны рэжым і зь цягам часу аўтарытарныя тэндэнцыі ў краіне ўсё паглыбляюцца.





