Lonely Planet уключыў Мінск у топ-10 найлепшых месцаў для адпачынку ва Усходняй Еўропе.
Юлійскія Альпы ў Славеніі
Млет (Харватыя)
Стары Архей (Малдова)
Талін (Эстонія)
Локет (Чэхія)
Торунь (Польшча)
Здар (Славакія)
Рыга (Латвія)
Мінск
Першае месца ў рэйтынгу Lonely Planet займаюць Юлійскія Альпы з адзіным у Славеніі нацыянальным паркам Трыглаў. Потым ідуць сталіца Босніі і Герцагавіны Сараева, харвацкая выспа Млет, гісторыка-археалагічны комплекс Стары Архей ў Малдове, Талін, чэшскі замак-крэпасць Локет, польскі Торунь, славацкі Здар і Рыга. Замыкае дзясятку найлепшых ўсходнееўрапейскіх месцаў для турыстаў Мінск.
Вось як апісвае прызнаны аўтарытэт у свеце даведнікаў беларускую сталіцу:
«Мінск амаль напэўна здзівіць вас. Сталіца Беларусі, насуперак сваёй панылай рэпутацыі, здзівіць вас як прагрэсіўнае і сучаснае месца. Тут стылёвыя кавярні, рэстараны з wi-fi, а таксама перапоўненыя бары і начныя клубы. Сушы-бары і карцінныя галерэі размяшчаюцца проста ў цэнтры горада, які быў у свой час цалкам перароблены ў адпаведнасці са густамі Сталіна. У горадзе параўнальна мала традыцыйных славутасцяў, затое -- незлічоная колькасць цікавых месцаў для тых, хто зачараваны савецкім перыядам, і месцаў, дзе можна не толькі адчуць сябе як дома, але і павесяліцца, калі ў горад прыходзіць ноч».
Цікава, што ў якасці пацверджання турыстычнай прывабнасці Мінска складальнікі рэйтынгу выбралі фатаграфію будынка Палаца Рэспублікі. На фоне пейзажаў славенскіх Юлійскіх Альпаў і стыльнага рыжскага «Дома Чарнагаловых» мінскае манументальнае збудаванне выглядае вельмі сціпла.
З іншага боку, Lonely Planet разбіраецца ў даведніках. Можа быць, замежнікі сапраўды ў захапленні ад сталічнага «саркафага»?





