Гаспадаркам Беларусі засталося зжаць крыху больш за 15% ўраджаю збожжавых. Па стане на 9 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры прыбраныя з плошчы 2 млн. 57 тыс. гектараў, што складае 84,4% ад плана, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Усяго аграрыям трэба прыбраць ураджай з плошчы 2 млн. 437 тыс. га. Паводле дадзеных Мінсельгасхарчу, штодня гаспадаркі прыбіраюць 39,2 тыс. га. Такім чынам, завяршэння ўборачнай кампанія можна чакаць праз 9–10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?