Міхась Башура — беларускамоўны літаратар.

Міхась Башура — беларускамоўны літаратар.

Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання,
паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.

Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.

Пісьменнік быў арыштаваны 7 жніўня. Стала вядома, што яго падазраюць у падробцы дакументаў для атрымання крэдыту.

Праз сем сутак Башуру павінны ці адпусціць ці прад’явіць абвінавачванне.

У «Гавары праўду» мяркуюць, што гэты арышт звязаны з агульным ціскам на кампанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?