ці ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Някляеў і Мілінкевіч у часе урачыстасцяў 100-годдзя Геніюш у Зэльве.

Някляеў і Мілінкевіч у часе урачыстасцяў 100-годдзя Геніюш у Зэльве.

Паводле нашай інфармацыі, унутры Руху «За Свабоду» актыўна абмяркоўваецца адмовы ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Сам Мілінкевіч канчатковага рашэння яшчэ не прыняў.

Чаму Руху можа адмовіцца ад выбараў? Тут некалькі момантаў. Па-першае, так і не ўнесеныя змены ў выбарчае заканадаўства, якое б гарантавала прадстаўнікам апазіцыі удзел у працэсе падліку бюлетэняў. Па-другое, Рух не мае фінансавых сродкаў для паўнавартаснай кампаніі.
Прэзідэнцкая кампанія на валанцёрскіх пачатках — рызыкоўная справа. Нават калі і ўдасца сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў, то не будзе чым агітаваць.

Лідэр моладзі з Салігорска Іван Шыла лічыць, што ўдзельнічаць трэба ў кожным разе.

«Калі не будзе Мілінкевіча, то, фактычна, застанецца адзін кандыдат — Някляеў. Чалавек з незразумелымі пазіцыямі па базісных пытаннях.
Якое стаўленне лідэра «Гавары праўду» па Еўрасаюзе, Мытным саюзе? У яго няма яснай праграмы. Я не ведаю, на якія грошы праводзіцца гэтая кампанія. Увогуле, для апазіцыйнага асяродка «Гавары праўду» як з’ява больш разбуральная, чым стваральная. Адсутнасць у бланках Мілінкевіча будзе азначаць адсутнасць кандыдата, які б сімвалізаваў еўрапейскі выбар беларусаў. Ён ці не адзіны, які не шукае выгады ў хістаннях расійскага кіраўніцтва па Лукашэнку», — кажа І.Шыла.

Канечне, не выключаны сюрпрызы ад такіх кандыдатаў, як Андрэй Саннікаў ці Алесь Міхалевіч, але найбольш цвёрдыя пазіцыі сёння маюць якраз Мілінкевіч і Някляеў. Ды і на ўсіх папярэдніх выбарах неабходныя 100 тысяч маглі сабраць толькі па два апазіцыйных кандыдаты.

Малаімаверна, што людзі, якія сёння падтрымліваюць Мілінкевіча, будуць працаваць на Някляева. Няўдзел у выбарах лідэра Руху «За Свабоду» можа прывесці да таго, што на выбарах ніхто не будзе паслядоўна прапагандаваць нацыянальныя і еўрапейскія ідэі.
Зрэшты, і бліжэйшыя паплечнікі ўгаворваюць Мілінкевіча ісці на выбары. Дзеянне лепшае за бяздзеянне, мяркуюць яны.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?