Гран-пры XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю ўдастоена беларуская карціна «Ваўкі» Аляксандра Колбышава, знятая на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у мінулым годзе.

Фільм «Ваўкі», які атрымаў Гран-пры VII Фестывалю беларускіх фільмаў, прафесійнае журы на чале з народным артыстам Украіны Міхаілам Галубовічам назвала ўладальнікам галоўнай узнагароды Бярдзянскага фестывалю ў намінацыі «Лепшы ігравы фільм». У конкурсе мастацкіх фільмаў «Ваўкі» аспрэчвалі пальму першынства з 13 карцінамі з 11 краін. Фільм Аляксандра Колбышава атрымаў не толькі галоўную ўзнагароду конкурсу «Залаты ветразь», журы таксама ацаніла работу аператараў гэтай карціны Паўла Зубрыцкага. У «Ваўкоў» перамога ў намінацыі «Лепшая аператарская работа».

У пазаконкурсным паказе XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю была прадстаўлена яшчэ адна новая работа беларускіх кінематаграфістаў. Гэта камедыя Аляксандра Канановіча «Дастыш фантастыш».

Бярдзянскі міжнародны кінафестываль — адзін з самых вядомых кінафорумаў Украіны, які мае багатую гісторыю і традыцыі. Праходзіць пад патранатам Міністэрства культуры і турызму Украіны. Сваю цяперашнюю назву прэмія Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю атрымала ў 2010 годзе. З 1998 па 2009 год вышэйшая ўзнагарода фестывалю называлася «Залатая брыганціна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?