Кіргіскі прэзыдэнт Роза Атунбаева падпісала 12 жніўня дэкрэт аб пазбаўленьні першага прэзыдэнта краіны Аскара Акаева статусу недатыкальнасьці. Пытаньне ініцыяванае кіргіскім віцэ-прэм’ерам Азымбекам Бекназаравым. Дэкрэт падпісалі дзевяць прадстаўнікоў кіргіскага часовага ўраду. Тры чалавекі выказаліся супраць.

Пасьля сакавіцкай рэвалюцыі 2005 года супраць Аскара Акаева былі заведзеныя некалькі крымінальных спраў. Яго абвінавачвалі ў дзеяньнях, накіраваных супраць інтарэсаў дзяржавы. Пытаньне аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці і экстрадыцыі з Расеі сёньня застаецца адкрытым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?