Сёлета жыхароў Беларусі ад грыпу будуць прышчапляць вакцынай кітайскай вытворчасьці.

Пра гэта паведаміла галоўны эпідэміёляг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Яна адзначыла, што сёлета тэндэр выйграла не расейская, а кітайская вакцына супраць грыпу.

Усяго яе закупяць каля 1,4 мільёна доз.

Кітайская вакцына пачне паступаць у Беларусь у канцы жніўня — пачатку верасьня.

Цягам апошніх гадоў Беларусь закупляла расейскую вакцыну супраць грыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?