Цэнтурыён (Centurion)

Вялікабрытанія, 2010, каляровы, 97 хв.

Рэжысёр: Ніл Маршал

Ролі выконваюць: Міхаэль Фасбэндэр, Дамінік Уэст, Вольга Курыленка, Ноэль Кларк, Дэвід Морысі

Жанр: Гістарычны «выжывальніцкі» баявік

Адзнака: 5 (з 10)

117 год нашай эры. Пікты нападаюць на памежны рымскую крэпасць. Цэнтурыён Квінтус Дыяс — адзіны ацалелы. Герой адпраўляецца ў брытанскія лясы знішчыць кіраўніка бунтаўнікоў Гарлакона. Але дзікія шатландскія партызаны абвяшчаюць паляванне на рымлянаў.

Карціна Ніла Маршала – жорсткая гульня на выжыванне, толькі па недаглядзе прадусараў пастаўленая ў гістарычных дэкарацыях. (Зрэшты, дэкарацыі гэныя вельмі сціплыя.) Сам Маршал паспяхова спецыялізуецца на нізкабюджэтных жахаўках. У ягоным «Спуску» альпіністкі змагаліся з канібаламі, у «Сабаках-ваярах» вайскоўцы біліся з ваўкалакамі.

Брытанскія партызаны – тыя ж ваўкалакі.
І метады іхняе барацьбы – самыя дзікія. Але чорнай – ва ўсіх сэнсах – перлінай стужкі з’яўляецца немая Вольга Курыленка, якая пасля мілошчаў з Джэймсам Бондам пераўтварылася ў сапраўдную ведзьму.

Нягледзячы на імёны імператараў і рымскія фалангі, аматарам ахайнай гісторыі лепей не турбавацца.

Фільм – толькі для заўзятараў экстрымальных гульняў, прагных да імперскай крыві.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?