25 жніўня пачаўся візіт у Беларусь міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і гамбійцаў за мяжой Рэспублікі Гамбія Мамаду Тангара.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у ходзе візіту, які будзе доўжыцца па 28 жніўня, запланаваны сустрэчы Тангара з яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, міністрам прамысловасці Аляксандрам Радзевічам, міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым, першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзеяй Каткавец.

Праграмай візіту таксама прадугледжваецца наведванне РУП «МТЗ», Парка высокіх тэхналогій, Навукова-практычнага цэнтра па механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі.

26 жніўня запланавана падпісанне Мемарандума аб паразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Гамбіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?