Яшчэ год таму, у верасні 2009-га, пагадненне паміж Літвой і Беларуссю было ухвалена як беларускім так і літоўскім бокам. Але пагадненне так і не было падпісана: Беларусь не спяшаецца прыняць рашэнне і просіць перанесці яго падпісанне.

Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што з сярэдзіны 2010 года грамадзяне Беларусі і Літвы, што жывуць на адлегласці 50 кіламетраў ад мяжы, змогуць перасякаць яе дзякуючы дазволу, які будзе каштаваць дваццаць еўра, з тэрмінам дзеяння пяць гадоў. Але пагадненне ўжо год, як застаецца не падпісаным.

Літоўскім бок зацікаўлены ў падпісанні пагаднення, пры чым глава МУС Літвы Аўдронюс Ажубаліс лічыць, што пагадненне павінна датычыцца не толькі жыхароў памежжа, а ўсіх беларусаў без выключэння.

Палітычны аглядальні Раман Якаўлеўскі лічыць, што казаць пра згоду афіцыйнага Мінска падпісаць пагадненне казаць рана:

— Аб сваёй гатоўнасці да супрацоўніцтва Мінск дэкларуе пастаянна, але дэкларацыі і дзеянні — гэта не адное і тое. Па меркаванні спадара Якаўлеўскага, нядаўні інцыдэнт с затрыманнем Л. Банкаўскаса ў Беларусі можа ўскладніць працэс падпісання пагаднення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?