Астанкі чалавека, які жыў у Ледавіковы перыяд (больш як 10 тыс. гадоў таму), знайшлі мексіканскія археолагі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле слоў прадстаўнікоў Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі (НІАГ) Мексікі, шкілет знойдзены ў адной з затопленых пячор на паўвостраве Юкатан. Астанкі з’яўляюцца аднымі з найбольш старажытных у ліку тых, якія знойдзены да гэтага часу археолагамі на амерыканскім кантыненце. Размова ідзе аб шкілеце маладога чалавека, як мяркуецца, мужчынскага полу, якому вучоныя далі імя Чан Холь — па назве пячоры, дзе знаходзіліся яго астанкі.
Археолагі і вопытныя спелеолагі паднялі шкілет, які захаваўся на 60 працэнтаў, з глыбіні 8,3 м з затопленай пячоры працягласцю 542 м. Даследаванне грота моцна ўскладнялася тым, што многія яго хады заканчваліся тупікамі або аказваліся перагароджанымі суцэльным «лесам» сталагмітаў.
Як мяркуюць вучоныя, цела юнака пахавалі ў пячоры старажатныя жыхары гэтай тэрыторыі Мексікі. Больш як 10 тыс. гадоў таму ўзровень мора быў на 150 м ніжэйшы за цяперашні і створанае прыродай падзямелле не было затоплена.
Раней мексіканскія археолагі ўжо знаходзілі астанкі старажытных людзей у затопленых пячорах — ксенотах, мноства якіх існуе на тэрыторыі штата