Былы міністр замежных справаў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер перанёс аперацыю па выдаленні ныркі, якая была перасаджаная ягонай жонцы.
54-гадовы Штайнмаер, які цяпер кіруе парламенцкай фракцыяй Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у панядзелак заявіў, што будзе донарам ныркі для сваёй цяжка хворай жонкі і што прынамсі да кастрычніка не будзе ўдзельнічаць у палітычным жыцці. На гэты час абавязкі кіраўніка фракцыі ўзяў на сябе яе віцэ-прэзідэнт Ёахім Пос.
Штайнмаер быў віцэ-канцлерам і міністрам замежных справаў ва ўрадзе кааліцыі хадэкаў і сацыял-дэмакратаў у 2005–2009.
wiadomosci.gazeta.pl
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ