Найстарэйшая ў Бабруйску недзяржаўная газэта «Бабруйскі кур’ер» знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Супрацоўнікі рэдакцыі знаходзіцца ў вымушаным адпачынку.
Рэдактар Анатоль Санаценка лічыць, што выданьне апынулася ў такой сытуацыі празь ціск улады.

Дагэтуль існуе забарона на разьмяшчэньне рэклямы ў «Бабруйскім кур’еры». Амаль на кожным пасяджэньні ідэалягічнай вэртыкалі назву газэты прамаўляюць як закляцьце, заяўляе Анатоль Санаценка:

«Апошнія сем гадоў улады рабілі ўсё, каб эканамічна задушыць „Бабруйскі кур’ер“. У выніку за гэтыя гады газэта не змагла зарабіць столькі сродкаў, колькі за гэты ж пэрыяд нашы бліжэйшыя канкурэнты. Пэрспэктывы для газэты пакуль ня дужа ясныя. Можа быць, нашы крокі па выхадзе з такой сытуацыі й прывядуць да нечага, аднак пакуль пра гэта цяжка казаць».

Працяглы час беларуская пошта адмаўлялася браць «Бабруйскі кур’ер» у сваю сетку распаўсюду. Для газэты былі недасяжныя шапікі «Белсаюздруку».

Cпадар Санаценка таксама зазначыў, што «мы знаходзімся ў даволі спэцыфічным атачэньні. У Бабруйску найбольшая колькасьць газэт пасьля Менску. Спэцыфічнасьць зводзіцца да таго, што ўлады лічаць усе газэты сваімі слугамі. Так лічыць ідэалягічная вэртыкаль. Напрыклад, на дзень друку ўсе кіраўнікі мясцовых газэт, акрамя двух, былі запрошаныя ў гарвыканкам і атрымалі дыплёмы й грашовыя прэміі. Нам шмат разоў даводзілася чуць, што мы не пра тое пішам. Ня трэба было пісаць пра тое й тое. Так, мы згубілі грошы, аднак захавалі свае жыцьцёвыя каштоўнасьці, што важней за грошы. Мы, як і раней, лічым, што прафэсія журналіста — гэта не лёкая прафэсія».

***

«Бабруйскі кур’ер»

Адна з самых старых газэт у Беларусі. Першы яе нумар выйшаў у 1914 годзе. У 1920 бальшавікі яе закрылі, бо выданьне было прыватным і не падкантрольным ім. Аднавілася газэта ў 1990 годзе як непэрыядычнае малафарматнае выданьне. Ад 1992 году «Бабруйскі кур’ер» пачаў выходзіць як паўнавартасны сродак масавай інфармацыі. У 1998 годзе газэта стварыла свой сайт, які ў 2008 годзе зрабіўся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?