1 верасня ў пункце пропуску «Урбаны» на беларуска-латвійскай мяжы полацкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні затрымалі грузавы аўтамабіль «Вольва», які накіроўваўся ў Латвію.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, грамадзянін Літвы меў намер незаконна вывезці 340 пачак цыгарэт расійскай вытворчасці, схаваўшы іх у пярэдняй сценцы пад абшыўкай паўпрычэпа. Аднак кантрабанда была выяўлена. У выніку разам з цыгарэтамі коштам каля 500 тысяч рублёў да рашэння суда затрыманы і аўтамабіль з паўпрычэпам агульным коштам 180 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?