У Берасьці на дарогах з інтэнсіўным рухам на скрыжаваньнях зьявяцца манэкены дзяцей.

Улічваючы досьвед усталяваньня на дарогах вобласьці штучных манэкенаў у выглядзе патрульных ДАІ, з пачаткам новага навучальнага году было прынятае рашэньне гэтак жа выкарыстоўваць манэкены дзяцей. Мэта аўтаінспэктараў — бясьпека на дарогах. Практыка ўсталяваньня штучных даішнікаў адыграла станоўчую ролю. З гэтай мэтай вырашана бліжэйшым часам павялічыць колькасьць манэкенаў да двух дзясяткаў па ўсёй вобласьці і ў абласным цэнтры. Здалёк штучныя інспэктары ДАІ выглядаюць, як сапраўдныя.

Між іншым адзін з манэкенаў інспэктара каля Берасьця быў зьнішчаны хуліганамі, якія размалявалі аўтамабіль і сам манэкен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?