Беларусь увяла абмежаванні на пастаўкі грэчневай крупы ў Расею. Пра гэта распавёў Леў Хасіс, выканаўчы дырэктар расійскай X5 Retail Group, якая валодае некалькімі сеткамі прадуктовых крамаў. Нашы пастаўшчыкі з Беларусі, у якіх ёсць грэчка, адмаўляюцца пастаўляць яе праз абмежаванні, устаноўленыя ўрадам Беларусі.
У сувязі з гэтым прэзідэнт Расіі
Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што «гэта не прававыя, гэта медыцынскія абмежаванні»,і папрасіў першага
У сваю чаргу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Седзін заявіў, што краіна пакуль не валодае лішкамі грэчневай крупы для экспарту. «Нам трэба перш за ўсё забяспечыць сваю патрэбнасць», — растлумачыў Седзін.
У канцы жніўня расійскія СМІ паведамілі, што грэцкая крупа рэзка падаражэла і знікла з продажу ў многіх сеткавых крамах. Па дадзеных Расстата, грэчка з пачатку года вырасла ў цане на 85%.