Буйны пажар адбыўся ў Рэчыцкім раёне 2 верасня ў выніку ўдару маланкі.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, згарэў цялятнік, які не эксплуатуецца, агракамбіната «Холмеч».

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў адбылося абрушэнне ўсёй плошчы даху будынка.

Работнікамі сельгаспрадпрыемства з загона, размешчанага побач з ачагом узгарання, было эвакуявана больш за 190 цялят. Людзі і жывёлы не пацярпелі. Супрацоўнікі МНС выратавалі ад агню дзве пабудовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?