Некаторыя зніклі з грашыма, цяпер іх шукае міліцыя.

Амаль 100 кандуктараў аўтобусаў будуць звольненыя ў Брэсце. Гэтую інфармацыю пацвердзіў выконваючы абавязкі дырэктара аўтобуснага парка Васіль Наўцэвіч:

«Так, звольнім. Горад ставіць нам задачу выконваць транспартныя перавозкі. Мы яе выконваем. Але мы не ставім за мэту барацьбу з беспрацоўем, альбо з „зайцамі“. „Зайцы“ былі і будуць заўсёды. Трэба, каб было выгадна. Так, кандуктары падвысілі прыбытковую частку. Але ж ім трэба плаціць заробак. Ды і кантынгент там… Знікалі з грашыма, сёння ёсць у вышуку… У выніку баланс адмоўны. Маем жа па горадзе стратаў на 700 мільёнаў за 7 месяцаў. Значыць, трэба неяк эканоміць. Пакінем тых, хто перадпенсійнага ўзросту, і на тых маршрутах, дзе выгадна».

Паводле слоў Наўцэвіча, каб застацца на працы, кандуктар мусіць здаць за месяц чатыры мільёны рублёў. Адзначым, што ў аўтапарку каля 200 кандуктараў. У бліжэйшы час будзе скарочана каля сарака адсоткаў, сказаў Васіль Наўцэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?