Мачэтэ (Machete)


ЗША, 2010, каляровы, 105 хв.

Рэжысёры: Роберт Радрыгес, Этан Манікус

Ролі выконваюць: Дэні Трэха, Робэрт Дэ Ніра, Джэсіка Альба, Стывен Сігал, Мішэль Радрыгес, Ліндсі Лохан

Жанр: Крымінальны баявік

Адзнака: 7,5 (з 10)

Падчас замаху на сенатара-ксенафоба найміт Мачэтэ заўважае, што сам на прыцэле. Цудам пазбегнуўшы смерці, герой пачынае паляваць за нягоднікамі, якія яго падставілі. Сярод ворагаў — і злыдні, якія некалі забілі жонку Мачэтэ. Помста героя будзе хуткай і вострай.

Рэкламны ролік «Мачэтэ» з’явіўся за тры гады да самой карціны.
У сумесным праекце Таранціны і Радрыгеса «Грайндхаўс» былі паказаны ролікі няісных фільмаў. «Мачэтэ» ачольваў калекцыю. За тры гады сінэфільскі жарт, які абыгрываў крутыя баевікі 70-ых гадоў, аброс крывёю і мясам.

«Мяса», дарэчы, у гэтым фільме хапае. Рубака Мачэтэ (Дэні Трэха) сцінае рукі, ногі і галовы благіх хлопцаў з кіношнай нахабнасцю і круцізной. Зубадрабільныя сцэны — адна за адной, прыгажуні з кулямётамі і медсясцёркі з гранатамі — на баявых падтанцоўках.

Карціна ўжо паказана на новаадчыненым Венецыянскім фэсце па-за конкурсам. Ідэальная стужка для саракагадовых падлеткаў і кінаманаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?