Лэйбл «VoliaMusic» распачынае працу над выданьнем першага КАРАОКЕ-ДЫСКУ беларускіх песень. Плянуецца размясьціць на CD калекцыю з прынамсі сотняй самых папулярных айчынных шляґераў, выбар якіх будзе залежаць толькі ад саміх слухачоў. У сувязі з гэтым «VoliaMusic» зьвяртаецца да чытачоў «Нашай Нівы» з прапановай прыняць удзел у складаньні гэтай унікальнай 100-песеннай праґрамы. І ў гэтым ёсьць ваш асабісты рэзон...

Першыя 1000 чалавек, якія дашлюць свае прапановы, змогуць стаць уладальнікамі гэтага дыска бясплатна. Ад вас патрабуецца толькі выканаць дзьве ўмовы:

1. Даслаць 20 сваіх улюбёных песень (20) на адрасы: 220085, Менск, а/с 5, «Караоке-100»; альбо электроннай поштай – e-mail: [email protected].

2. Пакінуць свае каардынаты, на якія будзе скіраваны прызавы дыск.

Адначасова «VoliaMusic» зьвяртаецца да тых, хто можа дапамагчы ў тэхнічным забеспячэньні гэтага праекту. А таксама просім адгукнуцца музыкаў, якія жадалі б прапанаваць свае творы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0