Кампанія Google працягвае пашыраць каталог сэрвісаў. Наступным стане – Google TV, што мае запрацаваць да канца году. Як заўжды, першымі, хто зможа карыстацца гуглаўскай навінкай будуць амерыканцы, але ў 2011 годзе сэрвіс запрацуе па ўсім свеце. Платформа Google TV дазволіць карыстальнікам праглядаць інтэрнэт-відэа, таксама карыстацца тэлевізарам пры працы ў Сеціве. Глядзець Google TV можна будзе і на звычайным тэлевізары пры наяўнасці спецыяльнай прыстаўкі. Сэрвіс будзе бясплатным для ўсіх карыстальнікаў.