У кожным раёне Мінска будуць пабудаваныя пяцікіламетровыя веладарожкі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 верасня старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Паводле яго інфармацыі, зараз распачалося іх праектаванне. Ладуцька адзначыў станоўчы вопыт будаўніцтва веладарожкі, якая працягнулася на 27 км уздоўж набярэжнай Свіслачы і была адкрытая ў верасні 2009 года.

Акрамя гэтага, Ладуцька паведаміў пра пачатак будаўніцтва культурна-спартыўнага комплексу «Чыжоўка-арэна», у падмурак якога забіты першыя 300 паляў. Акрамя гэтага за лета праведзена праца па рэканструкцыі шматлікіх адкрытых спартыўных пляцовак. Так, створаны лёгкаатлетычны комплекс на базе стадыёна «Арбіта» ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?