Пяцёра сяброў «Маладога фронту» Зьміцер Ясевіч, Эдуард Лобаў, Алесь Стасюк, Вадзім Петрык і Ігар Аляксееў знаходзяцца ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

Яны прыйшлі разам з дзесяцьцю паплечнікамі да будынку Расейскай амбасады, каб уручыць Зварот з нагоды Дня вайсковай славы Беларусі.

У Звароце маладыя людзі прапанавалі расейцам зрабіць працяг сэрыялу «Хросны бацька» і ў аснову новага фільму пакласьці падзеі ў Беларусі ў 1996 годзе, а таксама ролю Расеі ў «скасаваньні імпічмэнту, фальсыфікацыі выбараў і ўсталяваньні дыктатуры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?