Улады Кыргызстана больш не будуць звяртацца з запытам аб экстрадыцыі экс-прэзідэнта Бакіева з Беларусі, ён можа быць асуджаны завочна, заявіў у аўторак, адказваючы на пытанні журналістаў, віцэ-прэм’ер Азымбек Бекназараў, які курыруе праваахоўныя і судовыя органы.

У красавіку ў Кіргізіі адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога ўлада перайшла ў рукі часовага кааліцыйнага ўрада складаецца з лідэраў апазіцыйных партый. Пры гэтым загінулі каля 90 чалавек. Прэзідэнт Курманбек Бакіеў пакінуў краіну і ўцёк у Мінск. Генпракуратура Кыргызстана двойчы звярталася да Беларусі з патрабаваннем экстрадыцыі былога прэзідэнта, які абвінавачваецца на радзіме ва ўзурпацыі ўлады і іншых злачынствах. Мінск адмаўляўся яго выдаць.

«Мы больш не будзем адпраўляць запытаў, бо справа пераходзіць у суд», — заявіў Бекназараў. Ён растлумачыў, што Бакіеў і яго найбліжэйшае асяроддзе, у тым ліку двое сыноў, Марат і Максім, а таксама брат Джаныбек могуць быць асуджаныя завочна.

Тым часам прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала ўказ аб звальненні з пасады пасла ў Беларусі Ішэнгуль Балжуравай, якая была прызначана на пасаду за часамі Бакіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?