Амаль дзве тысячы долараў страціў па неасцярожнасці ў казіно 47-гадовы намеснік дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, выпіўшы мінчанін вырашыў паспрабаваць шчасця ў гульнёвых аўтаматах, але заснуў каля аднаго з іх. Калі ў зале стала нешматлюдна, да мужчыны падышоў малады чалавек і выцягнуў з кішэні яго кашулі 1.800 долараў.

Злодзея затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС сталіцы на падставе даных сістэмы відэаназірання, устаноўленай у зале казіно. У дачыненні да 25-гадовага злачынца распачата крымінальная справа за крадзеж (арт. 205 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?