Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу па паўднёвым усходзе слабы туман. Вецер паўднёвы 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–14°С,

днём плюс 14–20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С.

У Мінску 15 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам дождж. Вецер паўднёвы 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11–13°С, днём плюс 16–18°С.

16 верасня па краіне чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–14°С,

днём плюс 14–20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 23°С.

У Мінску 16 верасня воблачна, кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12–14°С, днём плюс 16–18°С.

У Беларусі 17 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу ва ўсходніх раёнах, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, днём у заходніх раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–13°С, днём плюс 15–22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?