Ноччу 14 верасня ў пункце пропуску «Брэст» пасля праходжання «зялёнага» канала з Польшчы ў Беларусь аўтамабілем «Рэно» памежнікі звярнулі ўвагу на ягонага кіроўцу.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта, жыхар Брэста абматаў сваё цела сукенкамі, спадніцамі і блузкамі. Прыкладна 50 адзінак жаночага адзення было завязана панчохамі на нагах, грудзях і поясе мужчыны.
Трыкатаж на суму больш як 3,3 мільёна рублёў канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ