«Нас, натуральна, хвалююць нашы адносіны з нашым галоўным партнёрам у АДКБ — Расейскай Федэрацыяй. Але, нягледзячы на тое, што расейскае кіраўніцтва нас пастаянна апошні час цапае за розныя часткі цела, мы не завастрыліся на яго так, як, можа быць, некаторыя думаюць. Мы цалкам адэкватна ацэньваем тое, што адбываецца», — адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Менску з Генеральным сакратаром Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку Мікалаем Бардзюжам, перадае агенцтва «Інтэрфакс».

«Сустракаючыся з расейскімі палітыкамі, у тым ліку і з вамі, я хачу сказаць, каб вы пра гэта ўвогуле не думалі», — сказаў Лукашэнка. «Думаю, што гэтыя непаразуменні рана ці позна развеюцца. Я хачу, каб вы разумелі, што мы былі і будзем для расейскага чалавека надзейнай апорай, фарпостам, як гэта прынята казаць у Расеі», — заявіў ён. Пры гэтым Лукашэнка таксама падкрэсліў: «Мы заўсёды былі і будзем разам, і ніякім палітыкам не наканавана разарваць нашыя адносіны». Ён таксама заявіў, што «ў гэтым ключы мы будзем весці сваю палітыку без залішніх прэтэнзій, наскокаў на сваіх партнёраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?