Большасць членаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) маюць намер узяць удзел у перадвыбарнай кампаніі Уладзіміра Някляева, паведаміў старшыня абласной структуры сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі.

«Такое рашэнне прынята членамі нашай арганізацыі паводле вынікаў паўгадавой сумеснай працы з грамадзянскай кампаніяй „Гавары праўду!“, лідэрам якой з’яўляецца Някляеў, — сказаў Маслоўскі. — Акцыі, што былі праведзены ў рэгіёне з ініцыятывы гэтай кампаніі, спрыялі абароне сацыяльна-эканамічных правоў жыхароў вобласці і адпавядаюць праграмным дакументам нашай партыі».

Паводле слоў Маслоўскага, у найбліжэйшых планах брэсцкіх сацыял-дэмакратаў — увайсці ў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне Някляева кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

На пасяджэнні сесіі 14 верасня палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 19 снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?