Амерыканская кураціна, апрацаваная хлорам, працягвае паступаць у Расію праз краіны Мытнага саюза пад выглядам прадукцыі гэтых дзяржаваў, паведаміў у аўторак РІА «Навіны» галоўны дзяржаўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка.

У верасні РФ зняла забарону на імпарт мяса птушкі з ЗША ў дачыненні да 83 з 87 амерыканскіх кампаній. На амерыканскае мяса птушкі традыцыйна прыпадала амаль 80% імпарту гэтай прадукцыі ў Расію. Квота на пастаўкі на 2010 складае 600 тысяч тон. Аднак з 1 студзеня 2010 у РФ уступілі ў сілу новыя санітарна-гігіенічныя патрабаванні, якія

забараняюць апрацоўку мяса птушкі хлорам з больш высокай канцэнтрацыяй, чым у пітной вадзе.
Увоз мяса птушкі з ЗША быў часова спынены, бо амерыканскія птушкагадоўцы выкарыстоўваюць больш высокую канцэнтрацыю хлору. Падчас перамоваў бакі дамовіліся аднавіць пастаўкі.

«Хацелася б адзначыць інфармацыю, якую мы атрымалі з дакладных крыніц і якая нас насцярожыла, — аб тым, што

робяцца спробы праз трэція краіны завезці нам кураціну амерыканскіх вытворцаў, апрацаваную хлорам, пераўпакаваную пад вытворцаў трэціх краін», —
сказаў Анішчанка, дадаўшы, што тыя «значныя прынцыповыя паслабленні, якія мы сёння маем у межах Мытнага саюза, палягчаюць магчымасці такога завозу ў нашу краіну».

Фармальна Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана пачаў дзейнічаць з 1 студзеня гэтага года, хаця дамова аб Мытным кодэксе Мытнага саюза была падпісаная ў Мінску 27 лістапада 2009. Падпісанне дамовы было абумоўленае неабходнасцю фармавання прававой базы Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС з улікам паглыблення інтэграцыі паміж РФ, Беларуссю і Казахстанам. У жніўні 2010 Рассельгаснагляд уключыў у спіс прадпрыемстваў Беларусі, якія маюць права на пастаўку жывёлагадоўчай прадукцыі ў РФ, тры арганізацыі, рашэнне было прынятае ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі Мытнага саюза.

Пры гэтым Анішчанка згадаў наяўнасць «пэўных цяжкасцяў» у супрацоўніцтве па гэтым пытанні з ЗША, якія ўжо перайшлі на патрабаванні расійскага заканадаўства па апрацоўцы мяса птушкі.

«На прафесійным узроўні мы б ужо даўно пра ўсё дамовіліся, калі б тут не было вялікай палітычнай надбудовы», — сказаў Анішчанка.

Па словах галоўнага санітарнага доктара, Расія будзе «вельмі старанна абследаваць на ўтрыманне хлору» ўсе першыя партыі курынага мяса, якія прыйдуць у РФ з ЗША ў другой палове верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?