«Лукашэнка ня мае ані маральнага, ані юрыдычнага права вылучаць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкія выбары», — заявіў Рыгор Кастусёў, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ.

«Шаснаццаць гадоў палітыкі гандлю нацыянальнымі інтарэсамі, якой кіруецца Лукашэнка, паставілі краіну ў літаральным сэнсе на мяжу існаваньня. Дыктатура Лукашэнкі — гэта шлях здрады і цынізму, і працяг яе будзе азначаць вялікую рызыку страты беларускім народам дзяржаўнасьці і пераўтварэньнем нашай краіны ў прадмет каляніяльнай экспансіі», — сказаў кандыдат ад Партыі БНФ.

Рыгор Кастусёў таксама зьвярнуў увагу на юрыдычныя акалічнасьці, якія робяць немагчымым вылучэньне кандыдатуры Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта: «Я нагадваю, што няма юрыдычных падставаў лічыць легітымнымі рашэньні, якія быццам бы былі прынятыя на рэфэрэндуме 2004 года, калі, пад прыкрыцьцём міжнароднай увагі да крывавых ахвяраў дзяцей Беслану, дыктатар арганізаваў інсцэнаваньне агульнанацыянальнага плебісцыту».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру